BE RU EN

Прадпрымальніца прысароміла віжа на пікеце

  • 31.05.2020, 15:24

«Ваша камера на нашы падаткі набытая».

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Мянчанка-прадпрымальніца смела звярнулася да ціхара на пікеце:

«Вам не сорамна займацца такой "працай"? Ваша камера на нашы падаткі набытая. Ганьба! Ваша краіна – банкрут. Я дачка вайскоўца, але не пайшла служыць, як прасіў бацька, таму што не змагла б выконваць гэтыя дэбільныя загады».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны