BE RU EN

Берасцейка расказала, чаму «ўстала з канапы» і прыйшла на пікет

  • 31.05.2020, 14:42

Пасля выпадку ў Гародні ўлады асароміліся на ўсю сусветную супольнасць.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Беларуска Аляксандра расказала на пікеце ў Берасці, што яе матывавала прыйсці на пікет:

«У Гародні Лукашэнка асароміўся на ўсю сусветную супольнасць. Ён – ашуканец, хлус. Я 26 гадоў за яго не галасавала, але і не выходзіла на плошчу. А як убачыла, што ў Гародні зрабілі спектакль ганебны – не змагла цярпець і выйшла. Лукашэнка, вы – ганьбішча, вы зганьбілі Беларусь на ўвесь свет! Таму я ўстала з канапы і прыйшла сюды. Мы прыйшлі ўсёй сям'ёй – тут і муж, і дачка, і нават наш сабака. Гэтага чалавека ўсе называюць прусаком. Ён скраў у нас веру і надзею. Ён хлус, і я хачу, каб яго прыбралі».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны