BE RU EN

«Я праехаў 160 км з Заходняй Беларусі, каб пратэставаць тут»

  • 31.05.2020, 14:39

Беларусы не маюць намеру трываць рэпрэсіі ўладаў.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Індывідуальны прадпрымальнік, удзельнік пікету ў Менску патрабуе свабоды Сяргею Ціханоўскаму:

«Я праехаў 160 км з Заходняй Беларусі, каб пратэставаць тут. Я патрабую свабоду Ціханоўскаму! Усё ідзе да таго, што да нас будуць ламіцца ў дамы і забіраць маёмасць. Я гэтага чакаць не мае намеру. Таму я тут».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны