Валеры Шчукін: Я такога ніколі не бачыў у гэтым горадзе
- 31.05.2020, 13:53
Вядомы актывіст падзяліўся ўражаннямі пра пікеты.
Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
Актывіст Валеры Шчукін падзяліўся ўражанні пра пікеты ў Менску:
«Я такога ніколі не бачыў у гэтым горадзе. Калі гэтая прыдворная дама Ярмошына не зарэгіструе Ціханоўскую - будзе бунт. Усе гэтыя людзі выйдуць на Плошчу. Я скажу адно: Дастаў».
Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.