BE RU EN

Відэафакт: Затрыманне міліцыяй лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча

  • 31.05.2020, 13:11

Міліцыянты адмаўляліся паказаць дакументы.

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч быў затрыманы па дарозе да Камароўскага рынка ў Менску.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Nexta.

На відэа бачна, як палітыка пераследуюць людзі, а потым спыняюць аўто, у якім ён знаходзіўся.

Каля Камароўскага рынку праходзіць легальны пікет для збору подпісаў за кандыдата ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Два дні таму ў Гародні быў затрыманы яе муж, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» жонка Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што людзі, якія захапілі Міколу, былі ў цывільным і адмаўляліся паказаць дакументы. Яна напісала ў міліцыю заяву пра гвалтоўнае выкраданне мужа.

Апошнія навіны