BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Абаронім Сяргея Ціханоўскага і будучыню нашай краіны!

  • 31.05.2020, 11:38

Палітык заклікаў прыходзіць сёння на легальныя пікеты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Абаронім Сяргея Ціханоўскага і будучыню нашай краіны! Прыходзьце на легальныя пікеты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, піша ў сваім «Фэйсбуку» палітык Мікалай Статкевіч.

Калі народ пакажа сваю сілу, то загады Лукашэнкі будзе выконваць толькі ягоны шпіц.

Пачатак - 31 траўня а 12:00

Месцы пікетаў:

Менск - галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай).

Берасце - плошча Леніна.

Віцебск - бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А).

Гомель - універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60).

Гародня - Савецкая плошча.

Магілёў - вул. Ленінская, 29.

Апошнія навіны