BE RU EN

31 траўня ва ўсіх абласных цэнтрах пройдуць пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую

  • 31.05.2020, 8:13

Найлепшая падтрымка для народнага блогера Ціханоўскага - прысутнасць на легальных пікетах для збору подпісаў.

31 траўня вы можаце ўзяць удзел у легальных пікетах для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Пачатак - а 12:00.

Расклад пікетаў на 31 траўня ў Менску

Менск - галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул.Харужай). 12:00

Расклад пікетаў на 31 траўня ў абласных цэнтрах

Берасце - плошча Леніна. 12:00

Віцебск - бізнэс-цэнтр "Марка Сіці" (вул.Леніна, 26А). 12:00

Гомель – гандлёвы цэнтр "Гомель" (вул.Савецкая, 60). 12:00

Гародня - Савецкая плошча. 12:00

Магілёў - вул.Ленінская, 29. 12:00

Не забудзьцеся маскі, пашпарт і пантофлі! Cтоп таракан!

Волю Сяргею Ціханоўскаму ды іншым затрыманым!

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Апошнія навіны