BE RU EN

Еўразвяз працягне падтрымку дзейнасці САЗ

  • 30.05.2020, 20:53

Брусэль заклікаў ЗША не спыняць супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй здароўя.

Еўрапейскі звяз заклікае амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа перагледзець сваю пастанову наконт супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй здароўя. Учора Трамп абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з арганізацыяй, піша rbc.ua.

Пра гэта заявіў высокі прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Высокі прадстаўнік ЕЗ падкрэсліў, што для перамогі над каранавірусам САЗ павінна быць у стане кіраваць міжнароднымі мерамі рэагавання на пандэмію, а для гэтага патрэбна падтрымка ўсіх дзяржаў свету, у тым ліку ЗША.

"Неабходна пазбягаць дзеянняў, якія паслабляюць міжнародныя вынікі. У гэтым кантэксце мы заклікаем ЗША перагледзець сваю абвешчаную пастанову (аб разрыве стасункаў з САЗ - рэд.)", - гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым, паводле слоў Барэля, Еўразвяз і надалей будзе працягваць падтрымку і фінансаванне САЗ.

Апошнія навіны