BE RU EN

Супрацоўнікам менскіх паліклінік забараняюць здаваць тэсты на каранавірус

  • 30.05.2020, 19:39

У адміністрацыі баяцца, што не будзе каму працаваць.

«Забаранілі нам, супрацоўнікам, здаваць мазкі, - піша лекар з адной з паліклінік Менска ў рэдакцыю Telegram-канала «Баста!». - Працуем на знос да пэўных сімптомаў, траціна паліклінікі з каранавірусам.

Вельмі шмат праверак, спакою не даюць. Стамілася, самаадчуванне не надта. Пры станоўчым выніку абавязаныя адправіць на карантын. Кажуць «А хто працаваць будзе?» Мы нават не можам здаць кроў на глабуліны, каб даведацца, перахварэлі ці не.

Новы загад прыйшоў, цяпер у пацыентаў бяруць адзін мазок, на трэці дзень пасля кантакту, і калі станоўчы, то на трынаццаты дзень бяруць кроў, а там - паводле інтэрпрэтацыі аналізу і сімптомаў».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Апошнія навіны