BE RU EN

У Гародні другі дзень запар аншлагі на пікетах пад лозунгам «Стоп прусак!»

  • 30.05.2020, 18:55

Сёння жыхары горада прыйшлі выказаць салідарнасць з блогерам Ціханоўскім.

Telegram-канал «Баста!» публікуе фота з пікетаў для збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Другі дзень запар легальныя пікеты праходзяць з аншлагам. Сёння людзі прыйшлі, каб выказаць сваю салідарнасць з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

29 траўня ў Гародні на пікеце для збору подпісаў у падтрымку кандыдата пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Гародні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца ва ўсёй краіне ў ягоную падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Апошнія навіны