BE RU EN

Lufthansa пагадзілася на ўмовы ЕЗ у пакеце дзяржаўнай дапамогі

  • 30.05.2020, 15:07

Гэта дазволіць авіякампаніі атрымаць 9 мільярдаў еўраў.

Праўленне нямецкага авіаяканцэрна Lufthansa прыняло ўмовы Еўракамісіі (ЕК), на якіх нямецкая дзяржава можа вылучыць гэтай кампаніі пакет фінансавай дапамогі на суму 9 млрд еўраў, паведаміла Lufthansa ў ноч на суботу, 30 траўня. На ўмовах дамоўленасці, Lufthansa абавязваецца саступіць канкурэнтам у аэрапортах Франкфурта-на-Майне і Мюнхена па максімум 4 стаяначных месцы і па максімум 24 узлётныя і пасадачныя слоты. Гэтыя ўмовы яшчэ павінна ўхваліць назіральная рада авіяканцэрна, паведамляе dw.com.

Са свайго боку Еўракамісія пацвердзіла факт дамоўленасці з урадам ФРГ аб умовах выдавання фінансавай дапамогі Lufthansa. Мы прымаем да ведама прапанаваныя Нямеччынай гарантыі ў абароне канкурэнцыі, паведаміла прадстаўніца ЕК.

У Брусэлі адзначылі, што чакаюць ад ФРГ афіцыйнага паведамлення з нагоды заключанай дамоўленасці, пасля чаго ЕК прыме канчатковае рашэнне. У Еўракамісіі запэўнілі, што заява Нямеччыны з нагоды аказання дапамогі Lufthansa, як і ўсе меры падтрымкі на фоне пандэміі каранавіруса, будзе разгледжаная ў прыярытэтным рэжыме.

Апошнія навіны