BE RU EN

«Стоп прусак!»: Жыхары Светлагорска выстройваюцца ў чэргі, каб падпісацца за Ціханоўскіх

  • 30.05.2020, 14:37

На легальны пікет Святланы Ціханоўскай прыйшлі сотні чалавек.

Пікет у падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх праходзіць у Светлагорску, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

У Светлагорск да пачатку работы пікету каля яго сабралася больш за сотню чалавек. Чарга расце.

29 траўня ў Горадні на пікеце збору подпісаў у падтрымку кандыдата пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Горадні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў яго падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.

Апошнія навіны