BE RU EN

Блогер «Шэры кот»: Таракан у істэрыцы

  • 30.05.2020, 13:59

Лукашэнка разумее, што яму засталося нядоўга.

Пра гэта прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» заявіў відэаблогер Дзмітрый Казлоў, вядомы многім як «Шэры кот».

«Сяргей Ціханоўскі незаконна затрыманы ў Горадні, - сказаў ён. - Гэта не падстава здавацца! Працягваем дзейнічаць у плане - пікеты збору подпісаў адначасова ў буйных гарадах Беларусі. Распавядаем усім знаёмым сябрам і запрашаем іх на сустрэчы.

У нядзелю 31 траўня а 12:00 па ўсёй краіне павінны будуць прайсці вялікія пікеты збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую, а цяпер яшчэ і ў падтрымку Сяргея. Прыходзьце, нас павінна быць шмат, каб быў максімальны поспех!

Дзеянні падобныя да ўчорашніх паказваюць, што прусак у істэрыцы, не ведае што рабіць і гатовы ўжо на ўсё, адчувае што засталося нядоўга».

Апошнія навіны