BE RU EN

Аплявуха з усходу

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМ ПО»
  • 30.05.2020, 11:59

Вынік пыхлівага глупства не прымусіў сябе чакаць.

Прыклад пыхлівага глупства – неразумення, хто ты ёсць, што нарабіў і як да цябе ставяцца.

26 траўня міністр замежных справаў РФ Лаўроў, маючы на ўвазе памежны канфлікт Таджыкістана і Кіргізіі, абвесціў: «Мы заклікаем нашых хаўруснікаў, каб яны ўступілі ў дыялог, максімальна ўстрымліваючыся ад ужывання сілы. Гатовы прапанаваць свае пасярэдніцкія паслугі».

Праз тры дні прыляцела аплявуха Лаўрову – нота МЗС Таджыкістана: «Дзейнасць у галіне дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўных межаў з'яўляецца ўнутранай справай дзяржаваў-удзельніцаў АДКБ і вядзецца выключна на двухбаковай аснове. ...удзел трэціх бакоў у перамоўным працэсе ў развязанні памежных пытанняў паміж Рэспублікай Таджыкістан і Кыргызскай Рэспублікай немэтазгодны».

Якія могуць быць «пасярэдніцкія паслугі»? Ва ўладаў краіны, якая мае цяжкія канфлікты з Грузіяй і Украінай? Адхапілі кавалкі тэрыторый у суседзяў?

Вы, «міратворцы», спачатку свае памежныя канфлікты развяжыце, пакажыце іншым прыклад.

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Апошнія навіны