BE RU EN

Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Ціханоўскі

  • 30.05.2020, 10:26

Вызначанае таксама месцазнаходжанне затрыманага разам з народным блогерам каардынатара штаба Святланы Ціханоўскай.

Як стала вядома «Радыё Свабода», народны блогер Сяргей Ціханоўскі ў цяперашні час утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС у Гародні.

Зміцер Фурманаў, каардынатар штаба Святланы Ціханоўскай у Гарадзенскай вобласці, таксама затрыманы і знаходзіцца ў тым самым ізалятары.

29 траўня ў Гародні на пікеце для збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай пасля спланаванай міліцэйскай правакацыі затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Апошнія навіны