BE RU EN

Эканоміка Польшчы ў I квартале 2020 года вырасла

  • 29.05.2020, 21:01

Папярэдні прагноз па ВУП краіны-суседкі Беларусі.

Эканоміка Польшчы ў першым квартале 2020 года расла з хуткасцю 2 адсоткі, паведамляе «Польское радио» са спасылкай на Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне краіны,

Гэтыя звесткі трохі лепшыя, чым апублікаваныя ЦСУ ў сярэдзіне траўня - тады прагназаваўся рост на 1,9 працэнта.

Мэнэджар у інвестыцыйных сувязях фірмы AXA Лукаш Бугай адзначыў, што ў першым квартале ўжо было прыкметнае запаволенне дынамікі росту ВУП. Лукаш Бугай дадаў, што вынік першага квартала з'яўляецца папярэднім прагнозам таго, што мы ўбачым у гэтым, то бок у другім квартале. На думку экспэрта, на гэты момант складана ацаніць, наколькі знізіцца ВУП у другім квартале.

Апошнія навіны