BE RU EN

Лукашэнка і ягоныя халуі самі загналі сябе ў пастку

  • 29.05.2020, 18:34

Хлуснёй каранавірус «не пераб'еш».

Чытач тэлеграм-канала «Баста» з Менска распавёў, як чыноўнікі падстаўляюць Лукашэнка:

- Дыктатар і ягоныя халуі самі заганяюць сябе ў пастку глыбей і глыбей, - піша ён. - Замест таго, каб хоць неяк змагацца з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, яны надумалі і зусім яе не заўважаць. І праўда, навошта рабіць тэсты, калі яны паказваюць прырост хворых? Забараніць рабіць тэсты. Забараніць ставіць пнеўманію. Дохніце ад чаго хочаце. А так раніцай узяў паведамленне Міністэрства аховы здароўя, паглядзеў - нуль новых хворых, нуль памерлых ад каранавіруса - файна!

Забыліся толькі, што хлуснёй каранавірус не пераб'еш.

Прыкладна гэтак жа разважалі чыноўнікі часоў падзення Рыму, рапартамі імператару, што войскі барбараў, якія рухаюцца да Рыма, ідуць каб пакланіцца яго вялікай моцы. Толькі вось скончылася ўсё сумна і для імперыі і асабіста для імператара. Гэта ж чакае і Лукашэнку. Толькі б ён не паспеў загубіць да гэтага ўсю краіну.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны