BE RU EN

Квенцін Таранціна назваў найлепшы фільм дзесяцігоддзя

  • 29.05.2020, 17:27

Свой выбар рэжысёр патлумачыў тым, што ў стужкі проста няма канкурэнтаў.

Вядомы рэжысёр Квенцін Таранціна назваў найлепшы фільм дзесяцігоддзя. Пра гэта паведамляе французскі часопіс Premiere, піша korrespondent.net.

Таранціна назваў фільм «Сацыяльная сетка» рэжысёра Дэвіда Фінчэра найлепшым фільмам дзесяцігоддзя. З ягоных слоў, гэты фільм «нумар адзін, бо ён найлепшы». Таксама са слоў рэжысёра ў стужкі проста няма канкурэнтаў.

У стужцы пра гісторыю стварэння Маркам Цукербергам сацыяльнай сетцы Facebook зняліся Джэсі Айзенберг, Эндру Гарфілд і Джасцін Цімберлэйк.

Сцэнарыстам фільма выступіў Аарон Соркін з выкарыстаннем выпушчанай у 2009 годзе кнігі Бэна Мезрыча «Мільярдэры нехаця: як ствараўся Facebook, гісторыя пра сэкс, грошы, геніяльнасць і здраду».

Апошнія навіны