BE RU EN

«Гэта не раўнавага, гэта планамернае заражэнне краіны»

  • 29.05.2020, 14:51

Адказ Міністэрству аховы здароўя і дзяржСМІ.

На АНТ выйшаў сюжэт, у якім расказваецца пра тое, як Беларусь спраўляецца з COVID-19, піша «Салiдарнасць».

«Паслабленне карантыну, адкрыццё межаў, новыя прыярытэты. Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у свеце, як і ў нашай краіне, паступова ўраўнаважваецца. Так, выпадкаў заражэння ўсё яшчэ нямала, але лекары па-ранейшаму з поўнай аддачай змагаюцца за кожнае жыццё», – такімі словамі суправадзіў сюжэт тэлеканал.

Гэтыя ж словы і спасылку тут жа запосціў афіцыйны Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Гэта значыць, як вы зразумелі, сітуацыя ў нашай краіне «паступова ўраўнаважваецца»!

Хацелася б адзначыць: не, сябры, гэта ў свеце ўраўнаважваецца, а ў нас усё стабільна хранова! Таму што калі ў краіне штодня больш за 900 захварэлых, а Беларусь трапляе ў пяцёрку краінаў Еўропы з найбольшай колькасцю пацверджаных выпадкаў каранавірусу, – гэта не раўнавага, гэта планамернае і вельмі хуткае заражэнне ўсяго насельніцтва краіны.

Апошнія навіны