BE RU EN

У Літве для працаўнікоў, старэйшых за 60 гадоў, уводзяць безумоўны прыбытак

  • 29.05.2020, 14:22

Урад балтыйскай краіны пастанавіў падтрымаць грамадзянаў, якія не могуць працаваць праз эпідэмію.

Пакуль у Літве дзейнічае надзвычайнае становішча, жыхары, старэйшыя за 60 гадоў, якія знаходзяцца ў прастоі, могуць атрымліваць заробак 437 еўраў, які на 100% фінансуюць падаткаплацельнікі, прапануе ўрад, піша Delfi.

Працаўнікі, якія нарадзіліся да 1960 г., могуць не працаваць і атрымліваць мінімум. Парламент 28 траўня ў першым чытанні ўхваліў гэтую прапанову. За галасавалі 74 дэпутаты, 2 супраць, яшчэ 19 устрымаліся. 100% субсідыю ў такім выпадку прапанаваў кіраўнік Сацміна Лінас Кукурайціс.

У праекце прапануецца плаціць дапамогу для догляду дзяцей падчас карантыну іх працоўным дзядулям або бабулям.

Апошнія навіны