BE RU EN

У горадзе Іўі лютуе COVID-19

  • 29.05.2020, 11:31

Больш за 500 чалавек - на лістках непрацаздольнасці.

Пра гэта Telegram-каналу "Баста!" паведамляюць падпісчыкі:

"У горадзе Іўе Гарадзенскай вобласці лютуе "кавід". У працаўнікоў райвыканкама ўсе відавочныя сімптомы каранавіруса, “хуткія дапамогі” ўсё часцей катаюцца па горадзе. Забіралі людзей з райвыканкама ў лякарню.

Са слоў знаёмых медыкаў, у раёне больш за 500 лісткоў непрацаздольнасці праз "карону".

Хварэюць у спартыўнай школе Іўе, у рэанімацыі жанчына 48 гадоў пад ШВЛ. Яна правярала лічыльнікі, хадзіла па дамах.

Увялі маскавы рэжым, але падазрона хутка скасавалі. Рана мы ўзрадаваліся".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны