BE RU EN

Працаўнікі завода «Інтэграл»: У нашым цэху ўжо пагаворваюць пра страйкі

  • 29.05.2020, 11:07

Супрацоўнікі прадпрыемства не хочуць бачыць Лукашэнку пры ўладзе.

Рабочых завода «Інтэграл» прымушалі паставіць подпіс за Лукашэнку. У адказ яны прыстрашылі страйкам, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У нас на заводзе «Інтэграл» працаўніца тэхнічнага бюро ходзіць па цэхах з паперамі, на якія збіраюцца подпісы і патрабуе, каб работнікі ставілі подпіс за Лукашэнку, - піша супрацоўнік прадпрыемства. - З боку адміністрацыі завода праз усякіх крывасмокаў накшталт ідэалагічных работнікаў і асабліва «правільных» майстроў былі спробы давядзення "да розуму" інфармацыі, што адмова пакінуць подпіс будзе мець наступствы.

Пры гэтым не ўсе выконваюць гэта добраахвотна-прымусовае дзеянне, бо ўжо гамон, многія разумеюць што Лукашэнку больш нельга быць ва ўладзе, інакш у лапцях хадзіць пачнём і мохам харчавацца.

У нашым цэху ўжо пагаворваюць пра страйкі, бо надакучыла некаторым гандляваць сумленнем. Зборшчыца, як даведалася, больш у цэху не з'яўлялася».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны