BE RU EN

Ад бацькоў схавалі інфармацыю пра выбух COVID-19 у гарадзенскай школе

  • 29.05.2020, 10:42

Дзеці далей наведвалі заняткі і заражаліся.

Ад бацькоў хавалі інфармацыю пра выбух Covid-19 у гарадзенскай школе №38. Толькі ўчора стала вядома, што некаторыя працаўнікі знаходзяцца на самаізаляцыі з падазрэннем на заражэнне, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Абураная стаўленнем да каранавірусу з боку дзяржавы - усё замоўчваецца, ніякай інфармацыі і клопату пра людзей, - піша жыхарка Горадні. - Мае дзеці не наведвалі школу №38 Горадні, толькі здалі падручнікі.

Сёння даведаліся, што некаторыя настаўнікі на самаізаляцыі, а гэта сведчыць пра тое, што ёсць зафіксаваныя выпадкі каранавірусу, бо ніхто настаўнікаў проста так не адпусціць. І дзеці павінныя былі хадзіць у школу, нягледзячы на сур'ёзныя захворванні, якія могуць стаць смяротнымі пры каранавірусе.

Трэба адзначыць, што нашы настаўнікі разумныя і адэкватныя людзі, не прымушалі дзяцей, ніякага ціску не было, былі зададзеныя для ацэнак дыстанцыйныя заданні. Дзякуй ім".

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Баста» и создавайте историю свободной Беларуси.

Апошнія навіны