BE RU EN

Відэахіт: Аўстраліец забаўляе людзей на карантыне 750-кілаграмовай рагатлівай птушкай

  • 28.05.2020, 16:54

На гэтым тыдні ён дэбютаваў з гіганцкай кукабарай на вуліцах Брысбена.

Фарвардын Даліры, аўстралійскі мастак, выкарыстаў вольны час на карантыне, каб стварыць 750-кілаграмовую скульптуру рагатлівай птушкі-кукабары. На задумку аўтара, птушачка павінна прынесці радасць мясцовай супольнасці ў змрочныя часы, піша «Вакол свету».

На гэтым тыдні Даліры дэбютаваў з гіганцкай кукабарай на вуліцах Брысбена. Неўзабаве скульптар даставіць яе на поўнач, на фестываль культуры ў Таўнсвіле.

Паводле словаў Даліры, праца над скульптурай пачалася яшчэ пад Каляды. Мастаку вельмі хацелася, каб птушка смяялася, і карантын падарыў яму магчымасць увасобіць задумку.

Даліры нарадзіўся ў Іране, потым вывучаў скульптуру ў Індыі, а тады міграваў у Аўстралію. Тут ён ужо 25 гадоў удзельнічае ў арганізацыі фестывалю культуры ў Таўнсвіле, прысвечанага мультыкультуралізму.

Габарыты кукабары – чатыры з паловай метры ўвышкі, восем з паловай метраў удоўжкі і два з паловай метры ўшыркі. Корпус птушкі выраблены з больш чым 100 сталёвых колаў, счэпленых паміж сабой, а дзюба зробленая з шкловалакна.

Пасля таго як дачка Даліры апублікавала запіс тэст-драйву ў Твітэры, скульптар стаў атрымліваць шматлікія ўхвальныя водгукі. Здаецца, якая рагатлівая птушка сапраўды падымае настрой жыхарам Брысбена на карантыне.

Апошнія навіны