BE RU EN

Навукоўца стварыла пяты стан рэчыва, седзячы ў сваёй гасцёўні

  • 28.05.2020, 14:28

Гэта першы падобны выпадак у гісторыі.

Фізік Амрута Гадж з Сэсэкскага ўніверсітэта цяпер працуе дыстанцыйна, але гэта не перашкодзіла ёй паспяхова стварыць кандэнсат Базэ-Эйнштэйна (ВЕС), які называюць пятым станам матэрыі. Жанчына кіравала лабараторным абсталяваннем, седзячы ў сваёй гасцёўні, піша «Нож».

Вядома, працэс праходзіў значна больш павольна, чым калі б доктарка Гадж знаходзілася ў лабараторыі. «Відавочна, што гэта не так эфектыўна і нашмат больш працаёмка. Я не магла сістэматычна сканаваць і выпраўляць памылкі».

Тым не менш гэта першы падобны выпадак у гісторыі. Ва ўніверсітэце мяркуюць, што гэтае дасягненне – велізарны крок да працы з квантавымі тэхналогіямі ў недаступных асяродках, напрыклад у космасе, пад зямлёй, на падводнай лодцы або ў экстрэмальных кліматычных умовах. Бо цяпер ёсць прэцэдэнт дыстанцыйнай працы.

Кандэнсат Базэ-Эйнштэйна – гэта агрэгатны стан рэчыва, аснову якога складаюць базоны, астуджаныя да тэмператураў, блізкіх да абсалютнага нуля.

Апошнія навіны