У чацвер у Беларусі чакаецца да +22 градусаў
- 27.05.2020, 21:25
У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Дажджы і навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 28 траўня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю і радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-22 градусы цяпла.