BE RU EN

Візавы цэнтр Вялікабрытаніі ў Менску з 1 чэрвеня адновіць працу

  • 27.05.2020, 20:27

Наведвальнікі павінны быць у масках.

Візавы цэнтр Вялікабрытаніі з 1 чэрвеня адновіць сваю дзейнасць. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

- З 1-га чэрвеня візавая іміграцыйная Служба Вялікабрытаніі пачынае паэтапнае аднаўленне паслуг, і наш Візавы цэнтр у Менску будзе адкрыты з гэтай жа даты.

Запіс на падачу дакументаў даступны ўжо з сённяшняга дня - 27 траўня.

Час працы цэнтра зменены. Прымаць заяўнікаў будуць пакуль толькі два разы на тыдзень - па панядзелках і чацвяргах.

- Вы павінны будзеце насіць маску і выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, каб увайсці ў наш цэнтр.

Таксама ў візавым цэнтры нагадваюць, што з 8 чэрвеня ў Вялікабрытаніі пачынаюць дзейнічаць новыя правілы ўезду.

Нагадаем, з 21 траўня прыём дакументаў на ўсе тыпы кароткатэрміновых шэнгенскіх віз (турызм, дзелавая віза і інш.) з тэрмінам дзеяння з 16 чэрвеня 2020 года аднавіў Візавы цэнтр Італіі.

Апошнія навіны