BE RU EN

У Мазырскім раёне на заводзе ад удару токам загінуў рабочы

  • 27.05.2020, 18:57

Мужчыну было 52 гады.

У Мазырскім раёне ад удару токам загінуў 52-гадовы электрагазазваршчык, паведамілі ў СК.

Трагедыя адбылася 26 траўня блізу 11 гадзін на тэрыторыі асфальтабетоннага завода. Мужчына рыхтаваў зварачны апарат для рамонту, пры спробе падключэння яго да сеткі атрымаў удар токам і памёр на месцы.

Апошнія навіны