BE RU EN

Беларускі рубель аслабеў на біржы да ўсіх асноўных валютаў

  • 27.05.2020, 14:29

Сталі вядомыя вынікі гандлю 27 траўня.

На гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы 27 траўня беларускі рубель аслабеў да кошыка валютаў, паведамляе officelife.media.

Так, еўра падаражэў на 0,63%, да 2,6425 рубля, даляр вырас у кошце на 0,29%, да 2,409 рубля. Курс расейскага рубля вырас на 0,46%, да 3,3935 рубля.

Зварот даляра на біржы склаў 12,4 млн, еўраў – 4,4 млн, расейскіх рублёў – 608,2 млн.

Усяго рэалізавана валюты $ 25,8 млн у эквіваленце.

Апошнія навіны