BE RU EN

СМІ даведаліся аб шпіталізацыі экс-кіраўніка Чувашыі, які падаў у суд на Пуціна

  • 27.05.2020, 12:06

У былога расейскага чыноўніка - двухбаковая пнеўманія.

Міхаіл Ігнацьеў, звольнены з пасады кіраўніка Чувашыі ў сувязі са стратай даверу і падачай на кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна ў суд, трапіў у лякарню з двухбаковай пнеўманіяй, паведамляе "Коммерсант".

Са звестак выдання, былы губернатар знаходзіцца ў цяжкім стане з высокім адсоткам паразы лёгкіх і дыхае з дапамогай апарата экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі (ЭКМА).

Аб шпіталізацыі Ігнацьева паведаміў і Telegram-канал Mash. Паводле ягоных звестак, экс-губернатар знаходзіцца ў Нацыянальным медыцынскім даследчым цэнтры імя В.А. Алмазова з пачатку траўня і цяпер падлучаны да апарата штучнага кровазвароту.

Апошнія навіны