BE RU EN

Жыхар Баранавічаў з сімптомамі COVID «выбіў» лісток непрацаздольнасці толькі з трэцяй спробы

  • 27.05.2020, 11:17

Ягонага калегу таксама хацелі адправіць на працу, не дачакаўшыся выніку тэсту.

Жыхар Баранавічаў з сімптомамі Covid-19 "выбіў" лісток непрацаздольнасці толькі з трэцяй спробы. Ягонага калегу хацелі адправіць на працу, не дачакаўшыся выніку тэсту, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Калега з працы лячыў у лякарні бранхіт, - піша жыхар горада. - Пры выпісцы зрабілі аналіз на Covid-19 і закрылі лісток непрацаздольнасці, сказалі выходзіць на працу. Адчуваў сябе не вельмі добра і была дыхавіца, то ўсімі праўдамі і няпраўдамі ў загадчыцы паліклінікі "выбіў" лісток непрацаздольнасці пакуль не прыйдзе тэст. Вынік - заражэнне пацверджанае. Чалавек на ізаляцыі дома, чакае другога выніку. А мог бы на працу паспяхова хадзіць і заражаць усіх.

Я сам на лісток непрацаздольнасці, які далі з трэцяга заходу, бо здымак паўторны не паказаў у мяне пнеўманію. Тэмпература невялікая, нюх прапаў, ад лякарні адмовіўся, ды і думаю, што там усё адно месцаў няма. Лячуся другі тыдзень, аналізы на "кавід" абяцалі пазней зрабіць".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны