BE RU EN

Каранавірус распаўсюджваецца па дзіцячых садках і школах у Нароўлі

  • 26.05.2020, 21:59

Закрытыя дзве з трох школ горада.

Заражэнне Covid-19 распаўсюджваецца па дзіцячых садках і школах у Нароўлі Гомельскай вобласці. Закрытыя дзве з трох школ горада, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Учора зачынілі цалкам сярэднюю школу №2 у Нароўлі, - піша чытач. - Паводле афіцыйнай статыстыкі там 10 дзяцей з пацверджаным дыягназам. Сёння цалкам закрылі сярэднюю школу №3. Пацверджаны дыягназ у адной з настаўніц.

Закрытыя дзве з трох гарадскіх школ. Дзяцей з абедзвюх школ адправілі па дамах. Настаўнікі працягваюць хадзіць на працу».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны