BE RU EN

Ілан Маск і Граймс падкарэктавалі імя сына

  • 26.05.2020, 21:26

Цяпер яго клічуць X Æ A-Xii.

Канадскай спявачцы Граймс давялося змяніць імя свайго сына X Æ A-12 (чытаецца як «Экс Эш Гэй-Твелв»). Цяпер у дакументах дзіця клічуць X Æ A-Xii. Пра гэта спявачка расказала падчас зносін з фанатамі ў інстаграме, паведамляе meduza.io.

Згодна з законам штата Каліфорнія, дзе нарадзіўся X Æ A-Xii, пры рэгістрацыі імя можна выкарыстоўваць толькі літары ангельскага алфавіту, апострафы і злучок. Таму Граймс і бацька дзіцяці Ілан Маск змянілі A-12, адсылку да ўлюбёнага самалёта-выведніка пары, на A-Xii. «Шчыра кажучы, так выглядае нават лепш», - заявіла спявачка.

Граймс не патлумачыла, ці дазволілі бацькам выкарыстоўваць у імя дзіцяці лігатуру Æ. Магчыма, Маска і Граймс прымусяць яшчэ раз змяніць імя іх сына ў дакументах, прыбраўшы з яго Æ.

Апошнія навіны