Навукоўцы распавялі, што магло паўплываць на з'яўленне Сонца
- 26.05.2020, 20:10
Астраномы выявілі ўплыў Стральца на працэс фармавання зорак у Млечным Шляху.
Еўрапейскія астраномы заявілі пра тое, што на з'яўленне Сонца магло паўплываць сутыкненне Млечнага Шляху з суседняй галактыкі Стральца. Са слоў даследнікаў, яна ўплывае на працэс з'яўлення зорак у нашай роднай галактыцы, паведамляе «Популярная механика».
У ходзе даследавання з дапамогай тэлескопа Gaia астраномы даследавалі зорныя загрувашчванні ў радыўсе двух кілапарсек ад Сонца. Яны выявілі некалькі фаз павышанага зоркаўтварэння ў Млечным Шляху, якія адбыліся прыкладна за 5,7, 1,9 і адзін мільярд гадоў таму.
Паводле часу гэтыя фазы супадаюць з праходжаннем скрозь Млечны Шлях галактыкі Стральца. На думку навукоўцаў, менавіта гэтая галактыка апошнія шэсць мільярдаў гадоў была адной з ключавых фактараў фармавання зорак у Млечным Шляху. Астраномы таксама мяркуюць, што апошнія 70 мільёнаў гадоў адбываецца чацвёртая ўспышка зоркаўтварэння, звязаная з дзеяннем Стральца.
Са слоў навукоўцаў, Сонца сфармавалася ў першы з гэтых эпізодаў. Упэўнена сцвярджаць, што прычынай яго з'яўлення стаў менавіта Стралец, яны не могуць, але мяркуюць, што гэта магчыма.