BE RU EN

Новыя выпадкі каранавіруса выяўлены ў Горадні і Навагрудку

  • 26.05.2020, 19:14

У Гарадзенскай інфекцыйнай бальніцы памерла жанчына, якая паўтара месяца правяла на апараце ШВЛ.

Новыя выпадкі каранавіруса ў Горадні і Навагрудку. У Гарадзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы памерла жанчына, якая паўтара месяца правяла на апараце ШВЛ, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Навагрудская швейная фабрыка. Захварэла жанчына, ляжыць у шпіталі. Усю брыгаду адправілі ў адпачынак. Работнікі з брыгады свабодна гуляюць па горадзе», - піша чытач.

«У Горадні ў гімназіі №6 захварэў настаўнік, кантактных дзяцей вельмі шмат, з дзевяцікласнікаў чалавек 40-50. Дзеці на карантыне з заўчарашняга дня, што будзе з экзаменамі - не ведаем», - паведамляе жыхар Горадні

«У Горадні на РУП «Беларуснафта - Гроднааблнафтапрадукт» ёсць хворы на каранавірус супрацоўнік. Ляжыць у Горадні ў інфекцыйнай бальніцы. Яе муж наогул у рэанімацыі з двухбаковым запаленнем лёгкіх» - піша чытач.

«Сёння ў інфекцыйнай бальніцы Горадні памерла жанчына 77 гадоў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. Паўтара месяца была пад ШВЛ. Яе так і не выратавалі», - паведамляе падпісант.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны