BE RU EN

Грузія дамовілася з РФ аб зніжэнні кошту імпартаванага газу на 15%

  • 26.05.2020, 18:15

Грузія імпартуе з РФ блізу 5% з агульнага аб'ёму імпарту газу.

Грузія дамовілася з расейскай кампаніяй «Газпром» аб зніжэнні кошту імпартаванага з Расеі прыроднага газу на 15%, сказала ў аўторак міністр эканомікі Грузіі Нація Турнава, паведамляе Reuters.

Турнава паведаміла журналістам, што дамоўленасць была дасягнутая з улікам зніжэння кошту энэрганосьбітаў на міжнародным рынку, аднак не ўдакладніла новы кошт.

Грузія закупляе газ у Расеі коштам $185 за 1.000 кубаметраў.

Грузія імпартуе з РФ блізу 5% з агульнага аб'ёму імпарту газу. Большую частку краіна імпартуе з суседняга Азербайджана.

Сёлета краіна мае намер набыць у Расеі амаль 170 мільёнаў кубаметраў газу.

Апошнія навіны