BE RU EN

Літоўскі гісторык: Вітольд Пілецкі - герой, які аб'ядноўвае Літву, Беларусь і Польшчу

  • 26.05.2020, 17:18

Чым праславіўся ротмістр?

Літоўскія і польскія палітыкі ў Вільні ўшанавалі памяць ротмістра Вітольда Пілецкага, расстралянага камуністамі 25 траўня 1948 года. Пілецкі ўвайшоў у гісторыю тым, што ў 1940 годзе добраахвотна адправіўся ў лагер смерці нацыстаў Аўшвіц-Біркенаў, дзе арганізаваў падполле, першым паведаміў аб жахах, якія робяцца там, і адкуль ў 1943 годзе здзейсніў дзёрзкія ўцёкі. Якую ролю ў ягоным лёсе адыгралі

Літва і Беларусь? Пра гэта сайту Charter97.org распавёў літоўскі гісторык Сімонас Язавіта.

- Вітольд Пілецкі - зусім неймаверная асоба, якая да нядаўняга часу была досыць малавядомай у Літве. Хоць менавіта з Літвой і Беларуссю ў яго асаблівыя сувязі. З 1910 года ягоныя бацькі жылі ў Вільні, тут ён вучыўся ў гандлёвай школе, у 1915 годзе ён і ягоныя бацькі беглі ад надыходзячых войскаў нямецкага войска да сваякоў у Віцебск. Падчас савецка-польскай вайны Пілецкі браў удзел у абароне Гародні ад надыходзячых войскаў бальшавікоў, затым у Варшаўскай бітве.

Да ягоных самых неймаверных учынкаў можна аднесці, то што ён з уласнай волі адправіўся ў лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў, у якім, як мы ведаем, нацысты самымі жудаснымі метадамі знішчаліся дзясяткі тысяч людзей. Пілецкаму ўдалося не толькі трапіць у лагер смерці і там выжыць, але і перадаць польскаму падполлю, а затым і ўраду Польшчы ў выгнанні, які знаходзіцца ў Лондане, інфармацыю пра тое, што напраўду адбываецца ў лагеры. Праўда, пра якую распавёў у сваім рапарце Пілецкі, была настолькі шакавальнай і жахлівай, што многія адмовіліся ў яе верыць.

У 1943 годзе Пілецкі арганізоўвае дзёрзкія ўцёкі з лагера, у 1944 годзе бярэ актыўны ўдзел у Варшаўскім паўстанні, урэшце ён зноў трапляе ў палон фашыстаў, змяшчаецца ў лагер для польскіх афіцэраў на тэрыторыі Баварыі. З палону яго вызваляюць войскі хаўруснікаў. У Польшчу, вызваленую савецкімі войскамі і фактычна ператвораную ў пратэктарат СССР, ён вяртаецца ў 1945 годзе, каб займацца зборам выведвальнай інфармацыі аб дзейнасці камуністаў і іх рэпрэсій у дачыненні да былых жаўнераў Арміі Краёвай і насельніцтва краіны.

- Аднак яго арыштоўваюць...

- У засценках камуністычнай турмы Пілецкага жорстка катавалі. Справа ў тым, што Вітольд Пілецкі верыў і змагаўся за вольную Польшчу. Асоба ротмістра паказвала ягоным сучаснікам - не абавязкова быць паслухмяным Сталіну камуністам, каб змагацца з фашыстамі. Наколькі мне вядома, многія былыя вязні Аўшвіца-Біркенаў падпісалі петыцыю ў абарону Пілецкага, яны звярнуліся з просьбай аб амністыі ротмістра да тагачаснага кіраўніка Польшчы - Берута. Аднак, Пілецкі быў пакараны. Мне здаецца, што галоўную ролю ў гэтым адыграла Масква.

- Як сучасная расейская гістарыяграфія ўспрымае Вітольда Пілецкага?

- Сям'я дзядулі Пілецкага жыла на тэрыторыі цяперашняй Беларусі - паміж Лідай і Гародняй. Праз удзел у паўстанні супраць цара іх вывезлі ў ссылку на тэрыторыю Карэліі. Менавіта ў Карэліі, у мястэчку Аланец, Пілецкі і нарадзіўся. Што мы бачым у сучаснай расейскай гістарыяграфіі - дык гэта спробы Крамля перапісаць гісторыю, прадставіць СССР «як адзінага выратавальніка Еўропы ад фашыстаў». Хоць менавіта Пілецкі мог бы стаць фігурай, якая аб'ядноўвае і прымірае ўсе народы нашага рэгіёну.

Апошнія навіны