BE RU EN

Еўракамісія сабрала ўжо €9,5 мільярдаў на распрацоўку вакцыны ад каранавіруса

  • 26.05.2020, 16:00

Еўропа праяўляе салідарнасць.

У рамках глабальнага марафону ў зборы сродкаў на распрацоўку вакцыны ад каранавіруса, арганізаванага Еўракамісіяй, сабралі ўжо 9,5 млрд еўраў.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ў сваім Twitter абвясціла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

У рамках глабальнага марафону ў зборы сродкаў на распрацоўку вакцыны і лекаў ад каранавіруса, арганізаванага Еўракамісіяй, сабралі ўжо 9,5 млрд еўраў, паведаміла прэзідэнтка Еўракамісіі.

«Цудоўны вынік - пройдзены першы этап глабальнага марафону ў зборы сродкаў, які арганізуе Еўракамісія. З 4 траўня ўрады краін, арганізацыі, фонды і асобныя людзі падалі 9,5 млрд еўраў для барацьбы з каранавірусам. Свет праяўляе салідарнасць! Сачыце за навінамі, новая інфармацыя будзе ў чацвер», - напісала Урсула фон дэр Ляен.

Апошнія навіны