BE RU EN

У разгар эпідэміі студэнтаў БДУІР заганяюць на сесію

  • 26.05.2020, 15:45

Многія навучэнцы і выкладчыкі ўніверсітэта хварэюць на каранавірус.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пішуць пра тое, што кіраўніцтва некаторых факультэтаў самастойна прыняло пастанову аб правядзенні вочнай сесіі, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«У той час, як шэраг менскіх ВНУ афіцыйна абвясцілі аб дыстанцыйнай сесіі, у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі наважылі, што цяпер самы час сабраць вялізныя плыні студэнтаў на вочную сесію, - піша нам падпісант. - Гэта пры тым, што хварэюць на каранавірус не толькі студэнты, але ўжо і многія выкладчыкі.

Ганна Бараноўская, спецыялістка дэканата, якая працуе на факультэце кампутарнага праектавання (ФКП), апавяшчае старастаў груп у мэсэнджары аб тым, што сесія павінна быць здадзеная менавіта вочна.

Пакуль што гаворка ідзе толькі пра факультэт ФКП. Агулам у ВНУ ніякіх загадаў пакуль няма, пастановы аб гэтым павінны прымаць на месцах, гэта значыць, на кожным факультэце самастойна, кожны дэканат.

Сябра вучыцца на факультэце кампутарных сістэм і сетак, там таксама няма інфармацыі, але на вайсковую кафедру хлопцаў ганяюць дакладна, не скасавалі заняткаў.

Вось такое стаўленне як студэнтаў, так і да выкладчыкаў, якія ўжо ва ўзросце і хварэюць сур'ёзна».

Апошнія навіны