BE RU EN

«Газпрам» спыніў транзіт праз Польшчу

  • 26.05.2020, 14:39

Пастаўкі расейскага газу праз газаправод «Ямал – Еўропа» цалкам спыненыя.

"Газпрам" раніцай 26 траўня цалкам спыніў транзіт праз газаправод "Ямал – Еўропа" пасля "змены правілаў гульні" ў сувязі з заканчэннем кантракту на выкарыстанне польскага адрэзка, піша "Інтэрфакс".

Доўгатэрміновы кантракт на транспартаванне расейскага газу праз магістраль "Ямал – Еўропа" скончыўся раніцай 17 траўня. Далей магутнасць трубы размяркоўваецца на аўкцыёнах рознага тэрміну, ад года да некалькіх гадзінаў, тлумачыць агенцтва.

"Газпрам" рэзка знізіў браняванне польскай трубы на выходных – да 33% у суботу і 10% у нядзелю і панядзелак. Пры гэтым, як адзначае выданне, рэальны транзіт у рамках гэтых аб'ёмаў быў меншы. На аўторак, 26 траўня, было выкуплена ўсяго 3,8% магутнасцяў, што складае 3,3 млн кубаметраў за дзень.

На чэрвень магутнасці транзітнай трубы выкупленыя на 93%, а на трэці квартал – на 80%; 6 ліпеня пройдзе аўкцыён на наступны газавы год – з кастрычніка 2020-га да верасня 2021-га.

Апошнія навіны