BE RU EN

«Баста!»: Стала вядома аб яшчэ дзевяці памерлых ад каранавіруса

  • 26.05.2020, 10:30

Эпідэмія забірае ўсё больш жыццяў.

Чытачы Telegram-канала «Баста!» паведамляюць пра новыя смерці заражаных Covid-19. Два чалавекі памерлі ў Горках, сямёра - у Пінску.

«У Горках памёр мужчына ад каранавіруса ў суботу. Два тыдні таму ён пахаваў сваю жонку. Яна таксама памерла ад Covid-19. Жонка была бухгалтарам у Горацкім райпо, муж вёў дзіцячыя гурткі», - паведамляе жыхар Горак.

«Учора ў Пінскай гарадской лякарні памерлі сем чалавек. Якія дыягназы ім ставяць - невядома. Лякарня працуе ў рэжыме «кавіднага» шпіталя», - піша супрацоўнік лякарні.

Нагадаем, раней сайт Charter97.org пісаў пра тое, што павялічылася колькасць паведамленняў пра смерці ад каранавіруса.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны