BE RU EN

Ва ўмовах эпідэміі COVID-19 у Медуніверсітэце прайшло размеркаванне студэнтаў

  • 23.05.2020, 20:35

Накіраванні атрымалі 800 выпускнікоў, Каранік сядзеў за шклом.

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшло размеркаванне амаль 800 выпускнікоў лячэбнага, стаматалагічнага, медыка-прафілактычнага, фармацэўтычнага і педыятрычнага факультэтаў. Усе выпускнікі атрымалі накіраванні на свае першыя працоўныя месцы, дзе будуць працаваць ва ўмовах эпідэміі COVID-19, паведамляе euroradio.fm.

Дзяржаўная камісія ў размеркаванні маладых спецыялістаў складалася з міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Караніка, начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Маршалкі, рэктара БДМУ Анатоля Сікорскага, начальнікаў упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама. Усе яны сядзелі за ахоўнымі шклом.

Апошнія навіны