BE RU EN

Навукоўцы: Імунітэт да каранавірусу можа доўжыцца толькі шэсць месяцаў

  • 23.05.2020, 16:31

Гэта даследаванне ставіць пад сумнеў выкарыстанне «пашпартоў здароўя».

Як паведамляе Daily Mail, даследчыкі з Амстэрдамскага ўніверсітэта рэгулярна правяралі 10 мужчын на наяўнасць чатырох розных каранавірусаў на працягу 35 гадоў. Яны не такія небяспечныя як COVID-19, але назіраецца адна агульная тэндэнцыя - імунітэт ад іх дзейнічае ўсяго толькі паўгода.

Навукоўцы адзначылі, што прыкладна раз у год гэтыя мужчыны захворвалі каранавірусам і ўжо праз шэсць месяцаў пасля акрыяння колькасць антыцелаў значна падала.

Такім чынам даследчыкі прыйшлі да высновы, што чалавецтву, магчыма, давядзецца балець COVID-19 штогод. Аднак вірусолаг з Універсітэта Рэдынга Ен Джонс адзначыў, што сцвярджаць гэта нельга. Усё ж такі тыя чатыры каранавіруса выклікалі лёгкія хваробы, а адпаведна, і невялікую колькасць антыцелаў.

Тым не менш ужо цяпер гэта даследаванне ставіць пад сумнеў выкарыстанне «пашпартоў здароўя», якія хочуць выкарыстоўваць для бяспечнага перамяшчэння паміж краінамі.

Апошнія навіны