BE RU EN

У офісе «Альфа-банка» ў Маскве мужчына захапіў закладнікаў

  • 23.05.2020, 15:10

Ён пагражае падарваць будынак.

Зламыснік захапіў, паводле папярэдніх звестак, не менш за пяць закладнікаў у офісе "Альфа-банка" на Земляным Вале ў Маскве і пагражае падарваць установу. Пра гэта паведаміла крыніца ў экстранных службах, піша ТАСС.

"Невядомы захапіў пяцярых закладнікаў у будынку Альфа-банка на Земляным Вале і пагражае падарваць гэтую ўстанову. У памяшканні банка – не менш за пяць закладнікаў", – паведаміў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі крыніцы, захопнік апрануты ў чорную куртку і спартовыя штаны, ён у чорнай масцы. "У ягоных руках жоўты пакет, паводле ягоных словаў – з выбухоўкай унутры", – сказала на заканчэнне крыніца. Супрацоўнікі праваахоўных органаў вядуць перамовы са зламыснікам.

У цяперашні час, паводле звестак крыніцы, на месцы працуюць прадстаўнікі ўсіх аператыўных службаў. На месца выехаў Спецатрад хуткага рэагавання Расгвардыі.

У інфармацыйным цэнтры маскоўскага транспарту паведамілі пра перакрыццё руху ў раёне надзвычайнага здарэння. "Перакрыты рух па Верхняй Сырамятніцкай ад Землянога Вала да Верхняга сусальнага завулка", – сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней крыніца ТАСС у праваахоўных органах паведаміла, што на службу "02" паступіла паведамленне, што невядомы ўтрымлівае ў банку ў цэнтры Масквы некалькі чалавек.

Апошнія навіны