BE RU EN

Трамп ахвяруе свой заробак за тры месяцы на распрацоўку новых метадаў лекавання COVID-19

  • 23.05.2020, 14:46

Прэзідэнт ЗША пастанавіў аддаць грошы медыкам, каб ушанаваць памяць людзей, якія памерлі ад каранавірусу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ахвяруе свой заробак за тры месяцы Міністэрству аховы здароўя і сацыяльных службаў для распрацоўкі новых метадаў лячэння і прафілактыкі COVID-19. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Трампа Кейлі Макэнані на брыфінгу ў Белым доме 22 траўня, паведамляе тэлеканал Fox News, піша gordonua.com.

Такім чынам прэзідэнт ЗША хоча ўшанаваць памяць людзей, якія памерлі ад каранавіруснай хваробы, адзначыла Макэнані.

Сума ахвяравання складае $ 100 тыс.

Тэлеканал адзначае, што ў пачатку сакавіка Трамп ужо ахвяраваў Міністэрству аховы здароўя свой заробак за IV квартал 2019 года на барацьбу з пандэміяй каранавірусу.

Паведамляецца, што пасля ўступлення на пасаду ён неаднаразова аддаваў свой заробак розным урадавым установам, арганізацыям і ініцыятывам.

Апошнія навіны