BE RU EN

Школьнікаў і студэнтаў у Беларусі масава заражаюць каранавірусам

  • 23.05.2020, 14:08

Паведамленні са школаў і каледжаў шакуюць.

У рэдакцыю Charter97.org паступілі паведамленні ад чытачоў пра сітуацыю ў школах і каледжах Беларусі. У іх гаворыцца, што беларускія навучальныя ўстановы спыняюць дыстанцыйную форму навучання. Цяпер, у разгар эпідэміі, вучань можа адсутнічаць толькі маючы даведку ад лекара.

Пра гэта, напрыклад, напісалі з Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа:

Падобны выпадак адбыўся ў сталічнай школе:

«Я выпускнік 9-га класа. Настаўнікі прымушаюць дзяцей хадзіць у школу незалежна, з заявай ты пайшоў на дыстанцыйнае навучанне ці не. Таксама нават не думаюць скасоўваць намётавы летнік пасля экзаменаў. Настаўнікі пагражаюць неатэстацыяй ці ўвогуле заніжэннем ацэнак. Таксама не правяраюць якія-небудзь працы вучняў на дыстанцыйным навучанні, ігнаруюць смс блізу месяца» – піша чытач з Менска.

Апошнія навіны