BE RU EN

Паводле версіі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі «налічылі» 35 244 выпадкі заражэння каранавірусам

  • 23.05.2020, 12:39

Міністэрства прадаўжае публікаваць заніжаныя звесткі.

Беларускае Мінздароўя 23 траўня заявіла, што ў краіне выяўлена 35 244 выпадкі заражэння каранавірусам, 194 чалавекі памерлі.

Паводле звестак незалежных СМІ і блогераў, гэтая колькасць істотна заніжаная і не адпавядае рэальнаму становішчу. Паводле альтэрнатыўных падлікаў, у Беларусі каранавірусам заражаныя некалькі сотняў тысячаў чалавек і, хутчэй за ўсё, больш за 10 тысячаў памерлі.

Прапануем вам пазнаёміцца з інтэрактыўнай мапай заражэнняў COVID-19 у нашай краіне ад Telegram-канала «Баста!».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны