BE RU EN

У Менску ў адной сям'і каранавірус выявілі ў 11 чалавек

  • 23.05.2020, 9:15

Апошні месяц 54-гадовая мянчанка называе «кашмарным сном».

У Менску ў адной сям'і каранавірус выявілі ў 11 чалавек, піша sb.by.

54-гадовая Святлана Мінкевіч, якая працуе медсястрой, у красавіку трапіла на лячэнне ў сваю ж 6-ю лякарню. COVID-19 выявілі ў яе 55-гадовага мужа, кіроўцы тралейбуса Аляксандра, цяжарнай дачкі, зяця, сына, нявесткі і яе бацькоў, унукаў. Апошні месяц жанчына называе «кашмарным сном».

Мінкевіч да гэтага часу не ведае, дзе заразілася. Яна была ў цяжкім стане, а дапамагла ёй і мужу донарская плазма.

Апошнія навіны