BE RU EN

Фотафакт: ДТЗ з шасцю аўтамабілямі паралізавала рух у цэнтры Магілёва

  • 22.05.2020, 20:00

Дзве машыны вылецелі на ходнік.

У Магілёве вечарам 22 траўня адбылося ДТЗ, якое паралізавала рух у цэнтры горада. На пуцеправодзе на вуліцы Якубоўскага сутыкнуліся 6 аўтамабіляў. Два вылецелі на ходнікі, іх спыніла агароджа, піша tut.by.

ДТЗ адбылося а 18.30 недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту «Вуліца Якубоўскага». Як менавіта адбылося сутыкненне, разбіраюцца супрацоўнікі ДАІ. Паводле папярэдніх звестак, дапамога медыкаў не спатрэбілася. Пацярпелі толькі аўтамабілі - атрымалі механічныя пашкоджанні.

Сітуацыю з дарожным становішчам абвастрыла тое, што ДТЗ адбылося вечарам у пятніцу ў канцы гадзіны розруху.

Апошнія навіны