BE RU EN

Эстонскія школьнікі самыя пісьменныя ў свеце што да фінансаў

  • 22.05.2020, 17:30

У лідарах яшчэ адна еўрапейская краіна.

Эстонскія 15-гадовыя школьнікі паказалі найлепшыя вынікі ў свеце пасля тэставання фінансавай пісьменнасці, праведзенага ў рамках міжнароднага даследавання PISA. Юныя эстонцы набралі агулам 547 балаў; вынік фінаў, якія на другім месцы, склаў 537 балаў; канадцы на трэцім месцы з 532 баламі. Сярэдні вынік у свеце склаў 505 балаў, піша «Европульс».

Удзельнікі тэставання павінны былі адказаць на пытанні аб паўсядзённым абыходжанні з грашыма і фінансавых рызыках: аб крэдытах, зберажэннях, выбары, на што выдаткаваць грошы, і гэтак далей.

Экспэрты даследавання адзначылі, што ў Эстоніі практычна няма разрыву ў фінансавых ведах паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі, гараджанамі і сельскімі жыхарамі, а таксама паміж падлеткамі з сем'яў з розным прыбыткам і сацыяльным становішчам.

У 2018 годзе тэставанне фінансавай пісьменнасці ўпершыню ўвайшло ў даследаванне ведаў школьнікаў PISA, якое традыцыйна ацэньвае іх навыкі ў чытанні, матэматыцы і натуральных навуках паводле адзінай метадалогіі. Тэст аб фінансавай пісьменнасці быў неабавязковым, таму не ўсе краіны правялі яго ў сябе.

Апошнія навіны